13.05.2013 / 13:22

БХД заклікае беларусаў не піць на могілках у Радаўніцу 7

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) заклікае беларусаў не піць на могілках 14 мая, у дзень памінання памерлых — Радаўніцу.

«Апошнім часам вельмі распаўсюджаным робіцца заганны звычай ужываць алкаголь на могілках, у тым ліку і непасрэдна на магілах. П’янства на магілах продкаў не ёсць ушанаваннем іх памяці, але з’яўляецца толькі знявагаю памяці мінулых пакаленняў беларусаў», — адзначаюць у БХД.

Аргкамітэт заклікае беларусаў адмовіцца ад гэтай звычкі і зрабіць могілкі зонай, вольнай ад алкаголю і п’янства.

Разам з тым у БХД падкрэсліваюць, што ўшанаванне памяці памерлых — гэта «справа важная і неабходная як з хрысціянскага пункту гледжання, так і агульначалавечага». «Ушанаванне памерлых дапамагае людзям узгадаць пра свае карані, пра сваю малую радзіму, адчуць сваю лучнасць з мінулымі пакаленнямі», — лічаць у БХД.

0
пфф / Адказаць
13.05.2013 / 13:45
ну-ну.. "..Раніцай на Радаўніцу гаспадыня, як звычайна, завіхалася каля печы, рыхтавала спэцыяльныя рытуальныя стравы, упраўлялася, а ўжо потым сям’я пачынала зьбірацца на могілкі. Усе апраналіся ў сьвяточнае адзеньне, бралі з сабой ільняны абрус, велікодныя яйкі, бліны, каўбасу, сала, асьвячоную соль, бутэльку гарэлкі, складвалі ўсё гэта ў хусьцінку і адпраўляліся ў царкву на абедню. .." "..рытуальныя атрыбуты: ..чарка, якая будзе паядноўваць сям’ю." "..рытуальныя дзеяньні: ..Каля кожнага крыжа ці помніка ставілі сем рытуальных атрыбутаў: сподак, чарку, у якую налівалі гарэлку і якую закрывалі — перакрывалі лустай хлеба, адно чырвонае велікоднае яйка (толькі не сьвянцонае), шматок сала ці дамашняй каўбасы, адно дамашняе пячэньне, адну цукерку, штучныя або зробленыя з паперы кветкі. абавязковым быў абрад «хрыстосаваньня зь мёртвымі». Для гэтага гаспадыня(а ў некаторых мясьцінах гэта рабілі дзеці) брала велікоднае яйка і качала яго крыж-накрыж па насыпе. Затым прама на прыбраную магілу «левым» бокам расьцілаўся абрус, на яго ставілася куцьця з запаленай сьвечкай і ўсе астатнія стравы, зь якіх кожнай трэба было патрошкі адкласьці нябожчыку. Пасьля гэтага па крузе пускалі памінальную чарку(гаспадыня брала з сабой дзьве чаркі — адну ставілі нябожчыку, другая павінна была паядноўваць тых, хто прыйшоў на могілкі) з гарэлкай. Да сярэдзіны XIX ст. гэта была медавуха, спэцыяльна зробленная для велікодных сьвяткаваньняў, піва ці квас. У чару (адсюль: чарадзейства. Дзеяньне над чарай) налівалася пітво і перадавалася самаму старэйшаму сярод прысутных. Трэцьцю чарку пітва той спачатку адліваў на магілу(перш чым сабе — продкам), сярэднюю(таксама трэцьцю частку)выпіваў сам, апошнюю частку — «сьлязу» — абавязкова пакідаў на дне. Затым чару-чарку напаўнялі пітвом і перадавалі наступнаму па ўзросьце родзічу(ад старэйшых да маладзейшых, але толькі жанатых людзей. Той, хто не нарадзіў, не прадоўжыў свой род, у тым ліку і дзеці, за памінальны стол не дапускаліся!). І гэты чалавек дакладна паўтараў тыя ж дзеяньні. Так чара-чарка хадзіла па кругу. Калі ж за трэцім разам яна даходзіла да апошняга, каму можна было прыгубіць рытуальны пакой, то тое, што заставалася на дне так званыя «сьлёзы», зноў такі выліваліся на магілу"
0
Васёк / Адказаць
13.05.2013 / 13:46
Я думаю этот призыв прочитают только читатели оппозиционных газет, которые итак на могилах бухать не стали бы даже за деньги. Это не критика БХД, это критика всех партий. Мой сосед уже закупился и планирует побухать всей семьёй на кладбище, он вообще ничего не читает, а уж тем более оппозиционное. Я конечно скажу ему, что пить на могиле не хорошо, но разговор не об этом. Разговор о том, что доступ к интернету у меня появился только три месяца назад и я вообще тут ради интереса и для меня шок, что у нас в стране кроме БНФ есть ещё какие-то партии. Можно сказать, что я виноват в своей политической безграммотности, а с другой стороны, я считаю, что БХД виновато в том, что сегодня я впервые узнал о существовании сей партии, да и то случайно. И кто-то думает, что я поддержу то, о чём понятия не имею? Я вас не знаю, как я могу к вам прислушиваться? Вот вам информация к размышлению.
0
Ну-ну / Адказаць
13.05.2013 / 15:56
Протестанты и католики дают ЦУ как православным в свой праздник не следует поминать предков, забавно)) хоть и согласен с призывом, не сильно понимаю инициаторов..
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру