20.08.2007 / 19:04

Паўла Севярынца зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар Абноўлена 9

Моладзевага лідэра судзяць сёньня, 21 жніўня.

Як стала вядома, суд над Паўлам Севярынцам пройдзе заўтра, 21 жніўня. Пачатак а 15.30-й. Паўла адвезьлі ў сьледчы ізалятар часовага ўтрыманьня Берасьця, што на вуліцы Багданчука.

Нагадаем, што яго і яшчэ 30 чалавек затрымалі ўчора ў гэтым абласным цэнтры на сходцы актывістаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. На пятнаццаці чалавек былі складзеныя пратаколы і суды над імі пройдуць 22 жніўня.

Севярынца сёньня выклікалі ў пастарунак, адкуль павезьлі ў суд Маскоўскага р-ну Берасьця. Да яго сьценаў прыйшлі каля 20 чалавек, каб падтрымаць Паўла. Але суд не адбыўся. Праўда, Севярынцу перадалі цёплыя рэчы, паколькі і сам Павал настроены пэсымістычна: «Дадуць 15 сутак».

Нагадаем, што яго абвінавачваюць паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу 23.34 «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых акцый». У канцы ліпеня - пачатку жніўня Севярынец ужо адседзеў 15 сутак па гэтым самым артыкуле.

Зьміцер Панкавец

0
янка-спадар / Адказаць
20.08.2007 / 19:34
трымайся, Павал. яны яшчэ адкажуць, я веру
0
? / Адказаць
20.08.2007 / 22:19
2янка-спадар "яны яшчэ адкажуць, я веру" Так так чакай... Ржунимагу
0
вынувоказапраўду / Адказаць
20.08.2007 / 22:55
Рэжым-рэжымам. Менты-ментамі...А што арганізатары-яны дзе былі? Галоўны арэндатар -смыўся, як заўжды, кінуўшы госця і людзей на пэўную адсідку за урыванне ў чужое памяшканне. Як сталася, што арганізатарам(!!!) "сходу" стаўся госць? Сколькі будзе працягвацца такая безадказнасць ў час правядзення нармалёвых, не патрабуючых нейкіх надзвычайных высілкаў мерапрыемстваў? У Менску у сядзібе БНФ праходзяць цудоўныя мерапрыемствы і ніхто не перашкаджаею Чаму? Таму што арганізоўваецца ўсё па-людзку, нават ва ўмовах рэжыму.У Берасьці ўжо некалькі год дзейнічаюць некалькі ідыетаў ці правакатараў, якім відавочна патрэбная не сапраўдная праца партыі, ці супольнасці, а толькі піяр самаго сабе. Калі гэта скончыцца, няўжо насамрэч мужыкі ў нашай краіне перавяліся?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру