Не паспела Анжаліка Агурбаш развесціся з мужам, бізнэсмэнам Мікалаем Агурбашам, як зноў пачала збірацца замуж. Выбраннікам артысткі стаў казахскі рэстаратар Анатоль Пабіяха.

Аднак вяселле, прызначанае на верасень, прыйшлося адкласці: Анжаліка хоча скончыць усе судовыя разбіральніцтвы з былым мужам.

Аднак Мікалай даў шчырае інтэрв'ю, у якім раскрыў інтымныя таямніцы экс-мужа і жонкі. Паводле яго слоў, Пабіяха кінуў Анжаліку: «У мяне ёсць інфармацыя: Пабіяха яе кінуў. Яна выглядае поўнай дурніцай: разбурыла сваё шчасце і каханне».

Сувязь Анжалікі з рэстаратарам пачалася даўно:
«Я не адразу даведаўся пра рэстаратара Анатоля Пабіяху з Казахстана. Пазнаёмілася з ім яна праз казахскага кампазітара, які прапанаваў напісаць для яе песні. Ён запрасіў нас прыехаць да яго на свята. Я не паехаў, а Анжаліка вырашыла пагуляць.
Вярнуўшыся, яна змяніла нумар тэлефона, пачала весці разгульнае жыццё».

Агурбаш распавёў, што спявачка спрабавала разбіць не адну сям'ю беларускіх бізнэсмэнаў: «Упэўнены, Анжаліка вернецца, але я ўжо яе не вазьму. Дай Бог, каб яна сустрэла сваё каханне.

Толькі няўдача: яе першы муж выставіў з хаты, калі яна знікла на тыдзень. І другі злавіў на здрадзе, выгнаў. Яна столькі шкоды нанесла багатым людзям у Мінску!
Патрабавала, каб з-за яе разводзіліся. Мінімум чацвярых такіх ведаю. Аднаго грузіна прымусіла купіць ёй кватэру...».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?