Беларусь гатова аказаць падтрымку Арменіі па асноўных напрамкахАб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на перамовах у вузкім складзе з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам.сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
«Хачу, каб вы ведалі, што ў рэалізацыі намечанага беларусы заўсёды будуць побач. Мы заўсёды прыйдзем на дапамогу для таго, каб рэалізаваць намечаныя мэты, якія стаяць перад армянскім народам», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што закрытых тэм паміж Беларуссю і Арменіяй няма, а па ўсіх пытаннях будуць прыняты канкрэтныя рашэнні.Ён таксама адзначыў, што паміж беларускім і армянскім народамі традыцыйна склаліся блізкія і добрыя адносіны.
Серж Саргсян таксама падкрэсліў асаблівы дружалюбны характар двухбаковых адносін. Паводле яго слоў, на гэтай аснове краінам удалося пабудаваць моцнае міждзяржаўнае ўзаемадзеянне, якое актыўна развіваецца.