13.05.2013 / 15:07

Дырэктару «Экамедсэрвіса» і доктару-анестэзіёлагу прад’яўлены абвінавачанні 3

Галіна Валжанкіна.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта (СК) па Мінску Аляксандр Герасімаў, дырэктару «Экамедсэрвіса» прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, кваліфікаванага як службовая халатнасць, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.
Доктар-анестэзіёлаг, які ўваходзіў у склад аперацыйнай брыгады, абвінавачваецца ў неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента.

Мера стрымання ў дачыненні да абодвух абвінавачаных не змянялася — яны застаюцца пад вартай.

10 мая галоўны інжынер «Экамедсэрвіса», затрыманы чатыры дні таму, быў адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы. Ён падазраецца ва ўчыненні злачынства, кваліфікаванага як службовая халатнасць, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

У статусе падазраваных ва ўчыненні злачынства, кваліфікаванага як неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медработнікам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента, працягваюць заставацца хірург і медсястра, якая была яго асістэнтам.
Яны былі адпушчаны раней пад абавязацельства аб яўцы, а таксама медыцынская сястра, якая была асістэнтам урача-анестэзіёлага. 13 мая яна вызвалена з-пад варты пад абавязацельства аб яўцы.

Нагадаем, 25-гадовая жыхарка Гродна памерла 23 красавіка ў 4-й мінскай гарадской клінічнай бальніцы праз чатыры тыдні пасля рынапластыкі, праведзенай паводле медыцынскіх і эстэтычных паказанняў у «Экамедсэрвісе» (26 сакавіка). Увесь гэты час яна знаходзілася ў коме.

3 мая па факце смерці дзяўчыны была распачата справа на падставе ч. 2 арт. 162 КК (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, якое пацягнула смерць пацыента). Былі затрыманыя шэсць чалавек: члены аперацыйнай брыгады (хірург, анестэзіёлаг і дзве медсястры), гендырэктар цэнтра (у дачыненні да яе распачата справа на падставе арт. 428 КК (службовая халатнасць)) і галоўны інжынер медцэнтра, які адказваў за тэхнічны стан абсталявання. Следства ўжо ўстанавіла, што падчас аперацыі на працягу прыкладна 40 хвілін апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх працаваў у пазаштатным рэжыме, былі розныя памылкі і збоі.

0
? / Адказаць
13.05.2013 / 18:20
Калі апарат быў паламаты, то чаму адпусцілі інжынера? За тое, што хутка адрамантавалі пасля здарэння?
0
Kimborovka / Адказаць
14.05.2013 / 15:40
Калі гэта сапраўдная барацьбы з медыцынскімі (вельмі складана іх даказаць) злачынствамі, то СК - вялікі рэспект. Але чуе мае сэрца, што проста смерць гэтай дзяўчыны проста добры повад как зрабіць з прыватнага медыцанскага цэнта "дзяржаўны". Спадзя.юся, я памыляюся.
0
даааа...... / Адказаць
14.05.2013 / 17:36
Гэта ў "экамедсэрвісе" такія ізумрудныя вочы робяць і бровы ізуміцельна задзіраюць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру