13.05.2013 / 16:06

Спёка, навальніцы, вецер 4

Прагноз надвор’я на тры дні.

14 мая чакаецца няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі прагрымяць навальніцы.

Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны пры навальніцах парывісты вецер. Стане халадней.

Тэмпература паветра ноччу +9 .. +15°C, днём +16 .. +22°C; ва ўсходніх раёнах ноччу +16 .. +18°C, днём +23 .. +28°C.

15 і 16 мая чакаецца вільготнае і няўстойлівае надвор’е. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі, пры навальніцах парывісты вецер.

Тэмпература паветра: 15 мая ноччу +10 .. +16°C, па захадзе +6 .. +9°C, днём +19 .. +25°C, у Гомельскай вобласці месцамі да +28°C; 16 мая ноччу + 9 .. 16°C, днём +22 .. +28°C, па Гомельскай вобласці месцамі да +30°C.

0
Anatol Starkou / Адказаць
13.05.2013 / 16:46
Усё ж дачакаўся!!! Нарэшце Наша Ніва стала аб'ектыўна пісаць аб сапраўдных чынніках нашых бел-чырвона-белых параз мінулага чвэрць стагоддзя: cпёка, навальніцы, вецер... А зараз крыху сур'ёзней. У мінулую суботу быў з дачкой і унукамі ў Лонг Айландскім дзіцячым музэі (нядрэнная забава для дзетак - калі-небудзь распавяду вам аб ім). Затым малодшаму ўнуку прыйшоў час спаць, і я пайшоў катаць яго ў калясцы знадворку. Калі ён заснуў перасадзіў у машыну і пачаў разглядаць свае фотаздымкі з музэя. Але ў гэты момант убачыў цікавую карцінку перад пачаткам дажджа. Выйшаў і зрабіў два-тры здымка. Пасля чаго была маланка і раздаўся гром. Я нават спужаўся. Але зрабіў яшчэ пару здымкаў перад дажджом. Вось адзін: https://fbcdn-sphotos-a-a.akamaihd.net/hphotos-ak-prn1/931393_561761557188562_172320469_n.jpg Сеў у машыну і ўбачыў, што тыя першыя здымкі амаль БЕЛЫЯ - то бок засвечаныя, і не думаючы я іх выдаліў. Толькі пасля гэтага да мяне даляцела, што сфатаграфаваў маланку - аб чым марыў доўгі-доўгі свой час фотааматара, а калі зняў яе светлы пры светлы "вынік", то бездумна выдаліў...
0
kamkam / Адказаць
13.05.2013 / 19:12
Фото можно попробовать восстановить. Например, с помощью программы Recuva
0
Anatol Starkou / Адказаць
13.05.2013 / 20:20
to kamkam дзякуй, паспрабую і Recuva пакульшта спрабаваў дзве іншыя прогі і нічога не атрымалася файлы бачу (нумар, Mb), а саміх карцінак няма, дый не востанавливаются чамусьці
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру