13.05.2013 / 16:36

Беларусы пікетавалі ў Нью-Ёрку будынак прадстаўніцтва Беларусі пры ААН — фоты 7

Яны патрабавалі неадкладнага вызвалення палітвязняў.

12 мая ў Нью-Ёрку каля 25 беларусаў пікетавалі будынак прадстаўніцтва Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць планаванага прыезду міністра замежных справаў Уладзіміра Макея, а таксама патрабавалі ад уладаў неадкладнага вызвалення палітычных вязняў.

Кіраўнік МЗС Макей, які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, меўся наведаць Нью-Ёрк дзеля ўдзелу ў сустрэчы высокага ўзроўню ААН па пытанні супрацьдзеяння гандлю людзьмі. Таксама мелася адбыцца афіцыйная сустрэча з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам. Аднак у апошні момант стала вядома пра адмену паездкі міністра, які замест ЗША накіраваўся ў складзе працоўнай дэлегацыі Беларусі ў Арменію. Беларусь у Нью-Ёрку прадстаўляе намеснік міністра Рыбакоў, праграма якога, у параўнанні з планаванай праграмай Макея, скарочана да мінімуму — большасць сустрэчаў адмененая.

Тым не менш, нью-ёркскія беларусы вырашылі выказаць сваю нязгоду з супрацоўніцтвам ААН з рэжымам, які ажыццяўляе сапраўдны гандаль людзьмі — выбівае крэдыты і прэферэнцыі ў абмен на вызваленне палітычных вязняў. Пікетоўцы скандавалі: «Не — гандлю з дыктатарам! Не — супрацоўніцтву з дыктатарам!»

У пікеце, які ладзіла арганізацыя «Беларусы ў выгнанні», узялі ўдзел яе кіраўнік Дзмітры Шчыгельскі, старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА) Ганна Сурмач, намеснік старшыні беларуска-амерыканскага альянсу «Пагоня» Яўген Барысевіч ды іншыя актывісты.

0
Stary Kanos / Адказаць
13.05.2013 / 17:02
A hovoriat, čto v amerike net demokratii. No piket-to razrešili ! Navernoie potomu, cto u nich tam netu ploščadi Bangalor ?
0
mikola ramana / Адказаць
13.05.2013 / 17:51
Stary Kanos....2// ne e....i mazgi....*NETU*.....tam i nima Bangalor pl.
0
Ivan / Адказаць
13.05.2013 / 18:42
12 мая 2013 быў выходны дзень. Які сэст прытэставаць у дзень, калі Макей і чыноўнікі ААН гэтага не пабачаць. Дэманстрацыя добра, але гэта дэманстрацыя дзеля дэманстрацыі. Як і усе дэманстрацыі па выходных
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру