13.05.2013 / 17:47

У Польшчы праходзяць Дні культуры Беларусі 1

Дні культуры Беларусі адкрываюцца 13 мая ў Варшаве. Культурная акцыя праводзіцца пры падтрымцы беларускага пасольства ў Польшчы, міністэрства культуры Беларусі і Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку.

Як паведамляе прэс-служба беларускага пасольства ў Польшчы, прэзентацыя беларускай культуры пачнецца з выступлення Нацыянальнага акадэмічнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча ў варшаўскай Нацыянальнай філармоніі.

Беларускі ансамбль «Купалінка» 16 мая выступіць у Гожуве Велькапольскім, 17 мая — у Лодзі. Эстрадны сімфанічны аркестр Universtar Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 26 мая прадставіць канцэртную праграму ў Балтыйскай філармоніі імя Фрэдэрыка Шапэна (Гданьск).

Выставы выяўленчага мастацтва сучасных беларускіх мастакоў адкрыюцца 23 мая ў Сопаце, а пасля 4 чэрвеня — у Жэшуве, 24 чэрвеня — у Бытаме.

Прэзентацыі Мірскага і Нясвіжскага замкаў адбудуцца 27–28 мая ў варшаўскім батанічным садзе.

26 чэрвеня ў сталіцы Падляскага ваяводства Беластока пройдзе XXVIII Свята беларускай культуры. Дні культуры Беларусі завершацца выступленнямі Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», якія 2 ліпеня пазнаёмяць са сваёй творчасцю жыхароў Варшавы і Сопата, а 6 ліпеня — гасцей свята «Купалле» ў Белавежы разам з ансамблем «Купалінка».

0
4554 / Адказаць
14.05.2013 / 06:52
Мигальски ды Камароуски ( заявы- пасылки) - гэта адно, а Туск ды дзяржауная палитыка Польшчы- гэта нешта иншае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру