Шостую гульню зборная Беларусі па хакеі правяла супраць Даніі. Амаль пустыя трыбуны «Глобен-Арэны» стваралі даволі камерную атмасферу.
Першы перыяд у выкананні беларусаў быў апефеозам бяссілля. Колькасць кідкоў па варотах была 15:1 (!!!) на карысць датчан. Землякі Гамлета двойчы скарысталіся такой аграмаднай перавагай — 2:0.

У другім перыядзе суддзя пакінуў скандынаваў у меншасці. Але беларусы самі прывезлі сабе шайбу. Беларусы, маючы колькасную перавагу, прапусцілі ад Грына.

Пасля гэтага нашы землякі троху забегалі. Кальцоў і Грабарэнка звялі перавагу датчан да мінімуму — 3:2.
У трэцім перыядзе шайбаў заўзятары так і не пабачылі. Заўтра заключная гульня на турніры — супраць Швейцарыі, якая яшчэ не прайгравала ў Швецыі. Пакуль у беларусаў адна перамога і пяць паразаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?