13.05.2013 / 20:07

Макея не пусцілі ў ЗША? 9

Кіраўнік беларускага МЗС паляцеў з Лукашэнкам у Арменію.

Праваруч Лукашэнкі сядзіць Макей у Ерэване

Уладзімір Макей, які знаходзіцца пад дзеяннем міжнародных санкцый, 13 мая павінен быў наведаць Нью-Ёрк для ўдзелу ў сустрэчы, якая арганізавана ААН і прысвечана супрацьдзеянню гандлю людзьмі.

Таксама павінна была адбыцца яго сустрэча з генеральным сакратаром арганізацыі Пан Гі Мунам. Аднак у апошні момант стала вядома аб адмене паездкі. Замест Нью-Ёрка Макей адправіўся разам з беларускім кіраўніком у Арменію.

Беларусь у Нью-Ёрку прадстаўляе яго намеснік Валянцін Рыбакоў.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі мяркуе, што прычыны адмены візіту міністра замежных спраў Беларусі заключаецца ў прынцыповай пазіцыі ЗША.

0
) / Адказаць
13.05.2013 / 20:15
Повезло Рыбаку.
0
Счетовод из Шклова / Адказаць
13.05.2013 / 20:42
Ну паколькі Макея ў Ню-Ёрку палічылі нулём, няхай адчуе сябе адзінкай у Ерэване. Вып'е кан'яку, ды падумае, як яму выбірацца з ямы тых праблемаў, якія створыць для яго пахан сваім языком у Арменіі, бо побач Азербайджан, дзе Лука раз ад разу дзенюх просіць...
0
Guinness / Адказаць
13.05.2013 / 20:47
Гэта як, такога эксперта па гандлю людзьмі і не пусцілі? Гэтых будаўнкоў здадзім ў Маскву... Гэтых кітайцаў паселім тут... Гэтых дзяўчат спартовак - у світу...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру