Бірманскі лідар Тэйн Сейн рыхтуецца да першага візіту ў ЗША, паведамляе дзяржаўнае тэлебачанне. У выпадку пацверджання паездка стане першым за 47 гадоў падарожжам першай асобы М'янмы ў Вашынгтон.

За апошнія два гады адносіны дзвюх краін рэзка палепшыліся ў сувязі з праграмай палітычных і эканамічных рэформаў, запушчанай Тэйн Сейнам.

Візіт у Вашынгтон былога дзеяча ваеннай хунты стане вялікім крокам на шляху вяртання краіны ў сусветную супольнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?