У інтэрнэце знайшоў працяг скандал, звязаны з работай мінскіх салярыяў. Аказалася, абгарэлую ў салярыі дзяўчыну сыграла актрыса.
Акрамя таго, шэраг СМІ выказалі здагадку, што і сама гісторыя апынулася выдумкай. Аднак актрыса, якая сыграла ахвяру салярыя, запэўніла Tut.by, што гісторыя заснаваная на рэальных падзеях.
Нагадаем, што тэлеканал СТВ на сваім сайце размясціў сюжэт з праграмы «Добро пожаловаться!». Дзяўчына ледзь не са слязамі на вачах распавядала: перад паездкай на адпачынак у Турцыю яна вырашыла трохі загарэць, але ў выніку пасля
Алёна Пеліпас паказала «пацярпелыя» часткі цела — рукі і твар, а таксама заявіла аб жаданні запатрабаваць кампенсацыю з салярыя за сарваную паездку і сапсаваную знешнасць.
«Комсомольская правда» в Беларусі» паспрабавала адшукаць «пацярпелую» дзяўчыну, трубку мабільніка зняў яе менеджар.«Справа ў тым, што Алёна ўсяго толькі сыграла гэтую гісторыю. Яна студэнтка, будучая актрыса, журналісты самі звярнуліся да яе з просьбай паказаць іншую дзяўчыну», — сказаў ён.
«Алене далі тэкст, загрыміравалі, і яна працавала па сцэнары», — дадаў менеджар.Прадстаўнік
Алёна Пеліпас заявіла карэспандэнту Tut.by, што «гэтая гісторыя заснаваная на рэальных фактах», але за падрабязнымі каментарамі параіла звярнуцца на СТВ. Упрэс-службе тэлеканала ад каментароў адмовіліся.
0
0
0
0
0
0