20.08.2007 / 19:20

Царква стабiльнага зайчыка 2

Шаноўны Павел Ізотавіч, дзіўныя рэчы назіраюцца на нашым Уол-стрыце. Фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна.

Шаноўны Павел Ізотавіч,

Дзіўныя рэчы назіраюцца на нашым Уол-стрыце.

На мінулым тыдні на Гарадзеншчыне прэзідэнт прагнаў пропаведзь наконт стабільнасці беларускага рубля.

Калгаснікі, затаіўшы дыхалку, даведаліся пра тое, што зайчык стабільны і моцны як Лінія Сталіна.

Не прайшло і тыдня як яго, зайчыка значыць адвязалі ад дзеравянага і прывязалі к баксу.

Не таму, што прэзідэнт Буш затрахаў Дразды сваімі званкамі кшталту: пліз. містэр Рыгорыч, хелп мі. Евро вері ап. Доллар падать. Ве неед зайчык каб імідж оф бакс быў гут. Ну, Рыгорыч пліз. Я цябе клюшку Грэцкі падару».

Таму, што «поскольку в Беларуси более половины всех расчетов во внешнеэкономической деятельности производится в долларах, в них же хранятся основные сбережения населения, именно эта валюта была выбрана». Я цытую СБ.

Якой можа быць рэакцыя насельніцтва на такія прыколы?

Не, сп. Якубовіч, пасля вашых коментаў натуральна назіраецца, незвычайны выбух даверу да зайчыка. Людзі прадаюць кватэры, машыны, органы, будзь якую валюту каб набыць трошкі беларускіх рублёў - кандон ад нестабільнасці ў гэтым шалёным, шалёным, шалёны свеце.

Зразумела ўсё далёка не так.

Выхадам з сітуацыі тут можа быць папулярызацыі сярод абывацеля нейкай ірацыянальнай веры ў моц і стабільнасць беларускай валюты. Такая калектыўная ўстаноўка можа быць запузырена шляхам стварэння новага дзяржаўнага рэлігійнага культу, скажам “Царква стабільнага зайчыка”.

Як файна будзе ездзіць пасля гэтага у электрычкахі і слухаць дыалогі пасажыраў.

З размовы двух кабетаў:

- заўтра ж суседка свята - дзень прывязкі стабільнага зайчыка да долару. Трэба ж па-людску адсвяткаваць. Пайсці ў Беларусбанк, пакласці нешта на рублёвы рахунак. Гэта ж святое. Стабільны зайчык, ён усё бачыць! Так архімандрыт Пракаповіч кажа.

З размовы двух фанатаў Шахцёра, якія вяртраюцца з выезду з Гомеля

- На фіга так моцна было бухаць? Ты ж не бачыў суперсейв. Нападаючы выходзіць сам на сам з нашым варатаром. Удар! Дзякуй стабільнаму зайчыку - міма!.

З размовы двух дзядзяк.

- "Віагра? Гэта фігня. Вось Вам шаноўны гісторыя з жыцця. У аднаго хлопца былі праблемы у ложку. Што ён толькі не спрабаваў: корань рапсу, адвар Крыжачку…Дык вось неяк паклаў ён сябе ў кішеню пачку зайчыкаў,а потым глядзіць, а ў яго паміж ног …Ой. Гэта ж Рудэнск, мой прыпынак”.

Вось якi давер да нашага рубля будзе!

Хай мяне стабільны зайчык дэфолт зробiць на тым свеце, калі я брэшу!

Ваш фанатычны чытач

Лёлік Ушкін

0
Менскi Злыдзень / Адказаць
21.08.2007 / 15:29
архімандрыт Пракаповіч, корань рапсу Лепей б не атрымалась! Цудоўна.
0
far / Адказаць
23.08.2007 / 09:32
Уважаемый Лелик. Благодаря вам, читаю СБ под другим углом... А знаете ли вы, что Якубович на сайте СБ отвечает на вопросы посетителей сайта. Не хотели бы пообщаться с ним очно-виртуально?.. А мы бы почитали... Вот это было бы интересно...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру