14.05.2013 / 13:03

Топ-7 самых папулярных музеяў Беларусі 4

У Нясвіжскі палац за год прыехала амаль паўмільёна турыстаў.

Белстат апублікаваў статыстыку наведвальнасці беларускіх музеяў за 2012 год. За год 162 музеі краіны наведалі 5,7 мільёна чалавек.
Для параўнання, у 2011 год было 5,3 мільёна наведвальнікаў у 160 музеях.

У выніку топ-7 самых папулярных музеяў выглядае наступным чынам:

1. Нясвіжскі палац — 431 тысяча наведнікаў

2. Брэсцкая крэпасць — 355,4 тысячы

3. Гомельскі палаца-паркавы комплекс — 309,2 тысячы

4. Мірскі замак — 275,5 тысяч

5. Музей ВАВ — 234,9 тысяч

6. Полацкі музей-запаведнік — 223,9 тысяч

7. Нацыянальны мастацкі музей — 215,8 тысяч.

Нясвіжскі палац вырваўся на першае месца пасля праведзенай рэканструкцыі. Пазалетась яго наведала 210 тысяч чалавек, а летась удвая больш.

А вось мемарыяльны комплекс у Хатыні ў топ-7 зноў не трапіў. Летась туды прыехалі 204,5 тысячы чалавек.

ЮУ

0
берасцеец / Адказаць
15.05.2013 / 00:09
Ня ведаю, як там у Нясвіжы, але ў нас у крэпасці з гэтых лічбаў лёгка можна зняць чвэрць. У школах, каледжах існуюць "рязнорядки" АБАВЯЗКОВАГА наведвання мемарыяля ў крэпасці не менш 1-2 разоў на год. Шмат якія настаўнікі збіраюць грошы, едуць у музэй, аплочваюць квіткі, запісваюцца ў адмысловы часопіс уліку экскурсійных груп і ... усё! Дзеці застаюцца дома. А колькасць у статыстыку ідзе... Упэўнены, што ў большасці музеяў такая ж "статыстыка".
0
Ira F / Адказаць
15.05.2013 / 08:38
Пра Хатынь ваапшчэ забыли!
0
Javar / Адказаць
15.05.2013 / 10:47
Linija sralina i usio takoje......
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру