20.08.2007 / 18:39

Чорная паласа Макса Мірнага 2

Максім Мірны вылецеў з сотні найлепшых тэнісістаў.

Сёньня быў абнародаваны чарговы рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў‑прафэсіяналаў. Вынікі яго несуцяшальныя для беларускіх аматараў спорту.

Першая ракетка Беларусі Макс Мірны вылецеў з сотні найлепшых тэнісістаў сьвету паводле рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў‑прафэсіяналаў. Цяпер ён займае 105‑ю пазыцыю (тыдзень таму быў 96‑ты). А найлепшым яго дасягненьнем у індывідуальным разрадзе было 18‑е месца роўна чатыры гады таму, у далёкім жніўні 2003 г.

Уладзімер Ваўчкоў займае 770‑е месца, Павал Катляроў — 935, Андрэй Каратчэня — 946‑ты, Сяргей Бетаў — 994‑ы.

У чэмпіёнскай гонцы 2007 г. Мірны на 79‑й пазыцыі. У рэйтынгу найлепшых парных тэнісістаў ён ужо сёмы. У пачатку гэтага году Мірны быў першым. У рэйтынгу пар разам са швэдам Ёнасам Б’ёркманам яны знаходзяцца на восьмым месцы. Яшчэ нядаўна саступалі толькі братам Браянам.

Дарэчы, празь месяц, 21-23 верасьня ў Пэру беларуская зборная згуляе матч плэй-оф за права выступаць у асноўнай групе Кубку Дэвіса. Пакуль вынікі беларускіх тэнісістаў аптымізму не дадаюць.

Ул. інф. паводле atptennis.com

Здымак Беларусь-ФОТО

0
сяржук / Адказаць
20.08.2007 / 20:51
Яму засталося зрабіць сабе харакіры корцікам ад ПП РБ
0
zamieznik / Адказаць
23.08.2007 / 14:46
jakaja pazycyja u zycci takaja i u sporce. i tut navat PP RB u jakoha jon na viernaj nie dapamoza.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру