Сёння адбудзецца першы паўфінал Еўрабачання, найбуйнейшага і панеўрапейскага конкурсу песні. Букмекеры склалі свой рэйтынг выканаўцаў, паводле іх тройка пераможцаў выглядае так:

1 месца. Данія. Стаўкі 11 да 10.

Эмелі дэ Форэст – Only Teardrops

У букмекераў на першае месца выйшла звычайная дзяўчына са звычайнай песняй са звычайнай назвай “Толькі слёзы”. Чаму менавіта яна? Складаецца ўражанне, што букмекеры тонка адчуваюць нешта такое, чаго карэспандэнт "Нашай Нівы" адчуць не здольны.

2 месца. Украіна. Стаўкі 3 да 1.

Злата Агневіч – Gravity

Україна штогод пастаўляе на Еўрабачанне якасную, гарачую поп-музыку.

3 месца. Нарвегія. Стаўкі 6 да 1.

Маргарэт Бергер – I Feed You my Love

Маргарэт Бергер — прадстаўніца «нетыповай» для Еўрабачання музыкі, якая гучыць трохі сур'ёзней, чым прынята на ФМ-радыёстанцыях, аднак, калі трошкі «падчысціць» песню, то ў выніку атрымаецца поп-хіт.

З усёй тройкі для мяне самы цікавы нумар.

Прадстаўніца Расіі Дзіна Гарыпава апынулася ў букмекераў на чацвёртым месцы: і харызма ў спявачкі выдатная, і голас... Шкада толькі, песня мала цікавая. Стаўкі на перамогу Расіі 10 да 1.

Шансы Алены Ланской на перамогу яшчэ пару дзён таму ацэньваліся як 50 да 1. Цяпер Беларусь ссунулася на 18 месца, і стаўкі на перамогу 100 да 1. Калі раптам здарыцца цуд, можна зарабіць грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?