У кампаніі ўдзельнічае і спявак Зміцер Вайцюшкевіч (другі справа).

У кампаніі ўдзельнічае і спявак Зміцер Вайцюшкевіч (другі справа).

14 мая, у гадавіну Ганебнага рэферэндуму 1995 года ў Беларусі стартавала кампанія ў падтрымку бел-чырвона-белага сьцяга і герба Пагоня. Як паведамляецца ў прэс-рэлізе арганізатараў, актывістамі кампаніі сталі прадстаўнікі некалькіх суполак: «Арт-сядзіба», «Рок-салідарнасць», BMAgroup.

Моладзь пачала кампанію з раздачы значкаў з «Пагоняй» і дыскаў з беларускай музыкай на вуліцах Мінска.

У межах кампаніі ў канцы мая выйдзе дыск «Сімвалы веры і свабоды» з песнямі, прысьвечанымі нацыянальнай сымболіцы. У дыск увойдуць песьні самых розных выканаўцаў — ад «Песняроў» з «Верасамі» да Змітра Вайцюшкевіча ды гурту «Чырвоным па белым», якія прысвечаныя нацыянальным гістарычным сімвалам.

Дыск «Сімвалы веры і свабоды» будзе разасланы дэпутатам і іншым дзяржаўным чыноўнікам. У плянах ініцыятывы таксама збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса дзяржаўнай каштоўнасці.

Калі вы жадаеце далучыцца да кампаніі ці прапанаваць песні для складанкі «Сімвалы веры і свабоды», пішыце на e-mail: [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0