20.08.2007 / 20:41

Драма са зьнікненьнем 10‑гадовага хлопчыка скончылася трагедыяй 5

У Бабруйску затрыманы васьміклясьнік, які падазраецца ў забойстве дзіцяці.

Паводле вэрсіі Магілёўскага УУС матывам злачынства стаў мабільны тэлефон.

У мінулую сераду ў Бабруйску зьнік вучань 5‑го класа СШ №6. У выніку апэратыўна‑вышуковых мерапрыемстваў быў затрыманы 14‑гадовы вучань 8‑га класа гэтай жа школы, а цела пацярпелага ў нядзелю было знойдзена ў вадаёме паблізу аўтамабільнага маста цераз Бярэзіну. На целе дзіцёнка ёсьць сьляды зьбіцьця.

Паводле папярэдняй вэрсіі, цераз дзень пасьля забойства падазраваны патэлефанаваў маці хлопчыка і запатрабаваў 3 тысячы даляраў выкупу. Як мяркуюць сьледчыя, васьміклясьнік даведаўся пра тое, што сям’я зьніклага надаўна прадала дом.

Яўген Кавалёнак, начальнік упраўленьня крымінальнага вышуку УУС Магіёлўскага аблвыканкаму сказаў:

«Мы хацелі знайсьці хлопчыка жывым. Яму ўсяго толькі 10 год. Таму ўсе магчымыя сродкі выкарыстоўваліся. Падлетак, які падазраецца ў зьдзяйсьненьні злачынства, цяпер затрыманы і знаходзіцца ў Бабруйскім ізалятары часовага затрыманьня. Ён стараецца ўнікнуць адказнасьці, і на кантакт са сьледзтвам ідзе вельмі цяжка. Так што нам будзе вельмі цяжка даказаць ягоную віну».

Паводле СТВ і БелТА

0
Андрэй / Адказаць
20.08.2007 / 22:16
Вось пачынаем пажынаць плады трансляцый расейскіх крымінальных сэрыялаў па нашых ТВ каналах.
0
Monk / Адказаць
20.08.2007 / 23:52
можа, ён таму ідзе на кантакт вельмі цяжка, бо не вінаваты? а злавіць каго-небудзь патрэбна было..
0
Ян / Адказаць
21.08.2007 / 07:36
Як бы там не было, але гэтая трагэдыя сьведчыць пра дэградацыю беларусау, як нацыi. П'янства, рабаваньнi, забойствы...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру