Былы трэнер футбольнай зборнай Беларусі (2007—2011) Бернд Штанге знайшоў сабе новую працу. Сёння нямецкі спецыяліст падпісаў кантракт, згодна з якім прыступіць да абавязкаў кіраўніка зборнай Сінгапура.
Пагадненне заключана на два гады з магчымасцю падаўжэння яшчэ на такі ж тэрмін. Заўважым, што сінгапурская каманда займае 165-е месца ў рэйтынгу ФІФА.
Штанге, якому ў сакавіку споўнілася 65 гадоў, заявіў, што новае месца працы стане апошнім у яго трэнерскай кар'еры.
Раней Штанге трэніраваў зборныя ГДР, Амана, Ірака.