Паводле папярэдніх звестак, валавы ўнутраны прадукт (ВУП) за студзень—красавік 2013 года склаў у наяўных цэнах 169,5 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні са студзенем—красавіком 2012 года ў супастаўных цэнах на 2,5%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Валавы дададзены кошт за згаданы перыяд ацэньваецца ў 145,4 трлн. рублёў, што на 1,2% больш, чым за аналагічны леташні перыяд, і на 14,2% меншы за ВВП.

Па аб'ёме валавога рэгіянальнага прадукту за студзень—красавік гэтага года лідзіруе Мінск (42.593,4 млрд. рублёў — на 0,3% больш, чым за студзень—красавік 2012 года), затым ідуць: Мінская вобласць (23.713,1 млрд. рублёў — плюс 5,4%), Гомельская (19.654,9 млрд. рублёў — плюс 0,5%), Брэсцкая (14.861,9 млрд. рублёў — плюс 4,9%), Віцебская (14.421,7 млрд. рублёў — мінус 3,9%), Гродзенская (12.947,6 млрд. рублёў — плюс 4,5%) і Магілёўская (11.421,4 млрд. рублёў — мінус 1,5%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?