Алена Купчына

Алена Купчына

Намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства і Вышаградскай групы ў Кракаве,
паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Беларускі бок прыме ўдзел у сустрэчы ў Кракаве на ўзроўні намесніка міністра замежных спраў. «Прынята рашэнне аб удзеле ў сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства і Вышаградскай групы ў Кракаве намесніка міністра замежных спраў Алены Купчыной», — сказала Марыя Ваньшына.

У Кракаве 17–18 мая чакаецца сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў — членаў Усходняга партнёрства (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны), а таксама краін Вышаградскай чацвёркі (Вугоршчыны, Польшчы, Славакіі і Чэхіі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?