Родныя і блізкія людзей, якія жывуць з ВІЧ, 16 мая змогуць атрымаць бясплатную псіхалагічную дапамогу — для іх у гэты дзень будзе працаваць гарачая skype-лінія.

Як паведамляе Беларускае грамадскае аб’яднанне «Пазітыўны рух», бязмежная інтэрнэт-прастора часта ўскладняе людзям пошук якаснай інфармацыі аб жыцці з ВІЧ, што прыводзіць да ўзнікнення розных міфаў, звязаных з гэтым вірусам.

Атрымаць усю неабходную інфармацыю, а таксама кансультацыю псіхолага, які працуе з ВІЧ-станоўчымі людзьмі, можна будзе 16 мая з 19.00 да 21.00 па skype.

Для пачатку кансультацыі трэба дадаць у кантакты карыстальніка з імем hiv_drugs_help_line і апісаць сваю сітуацыю. Усе кансультацыі будуць праходзіць ананімна.

Па стане на 1 мая, у Беларусі зарэгістраваны 14.663 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, паказчык распаўсюджанасці склаў 121 выпадак на 100 тыс. насельніцтва.

БГА «Пазітыўны рух» ужо больш за 12 гадоў працуе з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ, і рэалізуе творчыя і інфармацыйныя ініцыятывы па змяненні грамадскага меркавання і зніжэнні стыгмы і дыскрымінацыі ў дачыненні да ВІЧ-станоўчых людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?