Міністэрства адукацыі Беларусі рэкамендавала ў гэтым навучальным годзе правесці апошнія званкі для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў 30–31 мая. Выпускныя экзамены будуць праводзіцца з 1 па 12 чэрвеня.

Выпускнікі 9-х класаў будуць здаваць чатыры абавязковыя экзамены: «Беларуская мова» (пісьмова), «Руская мова» (пісьмова), «Матэматыка» (пісьмова), «Гісторыя Беларусі» (вусна).

Выпускнікі 11-х класаў таксама здаюць чатыры абавязковыя экзамены: «Беларуская мова» або «Руская мова» па выбары (пісьмова), «Матэматыка» (пісьмова), «Замежная мова» (вусна), яшчэ адзін экзамен здаецца па выбары.

Выпускны экзамен па выбары можа здавацца па адным з наступных прадметаў:
«Беларуская мова» (пераказ), «Руская мова» (пераказ), «Беларуская літаратура» (вусна), «Руская літаратура» (вусна), «Гісторыя Беларусі» (вусна або абарона рэферата), «Сусветная гісторыя» (вусна або абарона рэферата), «Геаграфія» (вусна), «Біялогія» (вусна), «Хімія» (вусна), «Фізіка» (вусна), «Астраномія» (вусна), «Інфарматыка» (вусна), «Грамадазнаўства» (вусна), «Фізічная культура і здароўе» (у практычнай форме). У якасці выпускнага экзамена па выбары вучні, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), могуць выбраць кваліфікацыйны экзамен.

Выпускныя вечары для вучняў 11-х класаў міністэрства рэкамендавала правесці 10–12 чэрвеня. Цэнтралізаванае тэставанне па вучэбных прадметах пачнецца 14 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?