21.05.2013 / 09:23

Каму трэба беларуская літаратура за мяжою? — 21 мая 2

На гэтае пытанне падчас экскурсіі па выставе «Ekspartny varyjant. Беларуская літаратура ў замежных перакладах» адкажа арт-дырэктар кнігарні логвінаЎ Павал Касцюкевіч.

Наведнікі змогуць азнаёміцца з выданнямі сучаснай беларускай літаратуры на іншых мовах.

Прызнаныя айчынныя аўтары Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў, Святлана Алексіевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Наталка Бабіна, Барыс Пятровіч, Артур Клінаў і Адам Глобус у англійскіх, іспанскіх, польскіх, украінскіх, нямецкіх, фінскіх, чэшскіх, літоўскіх, шведскіх, грузінскіх, расійскіх перакладах.

Кнігі будуць ляжаць у вольным доступе і кожны наведнік зможа іх пагартаць, а таксама набыць некаторыя выданні.

Калі: 21 мая.

Адрас: Кнігарня «ЛогвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).

Час: А 19-й.

Працяг экскурсіі 38 хвілін. Экскурсія даступная для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

0
хто ведае- адкажыце / Адказаць
16.05.2013 / 17:03
Дзе у Магiлёве купiць "Пакутны век" В. Якавенкi ?
0
Сьцепаніда / Адказаць
21.05.2013 / 15:15
ПАКУТНЫ ВЕК ёсьць у сеціве!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру