Расейская чыгунка паведаміла, што з 1 жніўня непаўнагадовыя грамадзяне Расеі могуць ехаць у Беларусь толькі з сваім замежным пашпартам, або мусяць быць запісаныя ў замежны пашпарт бацькоў.
Пры гэтым расейскі бок спасылаецца на беларускіх чыгуначнікаў, якія папярэдзілі іх, што дзецям для ўезду ў Беларусь недастаткова пасьведчаньня аб нараджэньні, бо адпаведнае пагадненьне, якое ўводзіла спрошчаны рэжым перасячэньня мяжы, хоць і падпісанае, але дагэтуль не ратыфікаванае.
У прэс‑цэнтры Дзяржкамітэту памежных войскаў «Беларускаму партызану» паведамілі, што правілы перасячэньня мяжы не зьмяніліся.