Давайце размаўляць! Давайце не будзем «говорить, болтать», а будзем весці простую гаворку на роднай мове. На сёння для нас гэта здаецца немагчымым. Зараз мы ўсе гаворым на рускай мове і нават не цягнемся да свайго карэння. Кожны народ мае сваю мову, кожны народ зберагае і шануе яе, але мы, беларусы, калі можна нас так назваць, самі адмаўляемся ад нашай культуры. Чаму мы так крыўдзім нашу мову? Яна столькі стагоддзяў зберагала ў сабе нашы традыцыі, легенды, казкі. Яна жыла побач з нашымі продкамі, дапамагала ім у каханні, сяброўстве, працы, дапамагала людзям адчуваць сябе ў гэтым неабдымным свеце. Цікава: чаму? Чаму мы не размаўляем на роднай мове? Хтосьці можа вінаваціць гісторыю, але, калі чалавек не спрабуе змяніць што-небудзь, яму ўсё роўна. Наша тэлебачанне, радыё, часопісы амаль усе на рускай мове. Мы нават не змагаемся і не жадаем вярнуць нашу культуру. Калі народ сваімі рукамі знішчае сваю спадчыну, то ніхто не зможа яму дапамагчы, у адзіны момант нам ніхто не падарыць нашу мову. І калі ўсё застанецца на месцы, наша мова памрэ, наш народ сам заб’е яе. А калі не будзе мовы, знікне наш народ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?