Як паінфармавала пасольства Францыі ў Беларусі, ад 30 чэрвеня, у сувязі з спыненнем дзеяння пагаднення па дэлегаванні правоў на выдачу віз у Іспанію, рэгістрацыя на падачу дакументаў для паездак у Іспанію ў французскім пасольстве спыняецца.
Візы на радзіму Сервантэса цяпер будзе выдаваць іспанскі візавы цэнтр, каардынаваны Пасольствам Іспаніі ў Маскве, які мае ў найбліжэйшы час адчыніцца па адрасе вул. Інтэрнацыянальная 11.