За ўчорашні вечар супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэцкцыі аштрафавалі 95 чалавек за адсутнасьць сьвятлавяртальных элемэнтаў на вопратцы. Разам з гэтым, як паведамляе прэс‑служба ДАІ, за суткі ня адбылося аніводнага дарожна‑транспартнага здарэньня з удзелам пешаходаў.

Як мы ўжо паведамлялі, ад панядзелку ДАІ сумесна з участковымі інспэктарамі праводзіць рэйды па найбольш небясьпечных участках дарог з мэтаю праз штрафныя санкцыі прывучыць пешаходаў да выкананьня правілаў дарожнага руху.

Сёньня ўвечары на менскіх дарогах экспэртная камісія ДАІ будзе праводзіць флікер‑тэст, каб вызначыць, прадукцыя якога вытворцы найбольш адпавядае патрабаваньням бясьпекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?