Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі адрэагавала на публікацыю «Нашай Нівы» «Як мы даганялі цягнік, у які нас не пусцілі з аплочанымі білетамі».

«Праверкай устаноўлена, што білетная касірка лінейнага бюро па размеркаванні месцаў вакзала Баранавічы-Палескія пры афармленні ведамасці дапусціла памылку ў аўтаматызаванай сістэме. У выніку ведамасць была сфарміравана з пералікам пасажыраў, якія сядалі на пачатковай станцыі». А пасажыры з электроннай рэгістрацыяй з іншых станцый не трапілі ў пералік.

«За неаператыўнае вырашэнне пазаштатнай сітуацыі і несвоечасовае інфармаванне кіраўніцтва пасажырскага ўчастка» начальнік цягніка Баранавічы-Віцебск пазбаўлены 100% прэміі за красавік. Без прэміі засталася і касірка, жанчыну таксама перавялі на працу, не звязаную з абслугоўваннем людзей.

Як паведаміла аўтарка ліста ў «НН», грошы за білет БЧ вярнула ёй поштай.

* * *

Інфармуйце нас пра экстраардынарныя сітуацыі. Як правіла, публікацыя ў «Нашай Ніве» прыводзіць да аператыўнага рэагавання адпаведных службаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?