Чалавек ня помніць, хто ён і адкуль, затое выдатна разбіраецца ў тактыка‑тэхнічных характарыстыках пісталета Макарава.

Ён сядзеў на беразе Прыпяці ў Хойніцкім раёне. Гэты «нехта» не ведае, як тут апынуўся і хто ён такі.

Знойдзены тыдзень таму мужчына фізічна здаровы. І добра арыентуецца ў рэальных падзеях. У прыватнасці, ведае, у якой краіне апынуўся, імёны палітыкаў, арыентуецца ў геаграфіі і гісторыі.

Засталіся ў яго і пэўныя ўменні з мінулага: ён кіруе аўто і выдатна разбіраецца ў тактыка‑тэхнічных характарыстыках пісталета Макарава, паведаміла АНТ. Гаворыць з рускім акцэнтам — мажліва, што з Расіі.

Версія таго, што здарылася з гэтым мужчынам, такая. Апошнімі гадамі ў Расіі масава фіксуюцца аналагічныя выпадкі амнезіі. Ахвярамі ў асноўным становяцца мужчыны сярэдніх гадоў, якіх знаходзяць за тысячу кіламетраў ад дома. Мажліва, на іх уздзейнічаюць псіхатропнымі рэчывамі і гіпнозам, каб ператвараць у рабоў‑зомбі. Не выключана, што ахвярай такіх эксперыментаў стаў і мужчына, якога знайшлі ў Хойніцкім раёне.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0