Гулец французскага ПСЖ і экс-капітан зборнай Англіі Дэвід Бэкхэм абвясціў пра завяршэнне кар’еры гульца па заканчэнні сезона.

У гэтым сезоне ў складзе «ПСЖ» Бэкхэм правёў восем матчаў, аддаўшы адну дзейсную перадачу і зарабіўшы чырвоную картку, а клуб стаў чэмпіёнам Францыі.

Цікава, што Бэкс заявіў пра завяршэнне кар'еры праз тыдзень пасля таго, як трэнерскую кар'еру завяршыў Алекс Фергюсан.

Дэвід Бэкхэм нарадзіўся 2 мая 1975 г. у Лондане.

З 1993 па 2003 гг. гуляў за «Манчэстэр Юнайтэд», стаўшы ў складзе клуба шасціразовым чэмпіёнам Англіі,
перайшоў у мадрыдскі «Рэал», стаў чэмпіёнам у 2007 г., у 2007—2012 гг. гуляў за «Лос-Анджэлес Гэлаксі» — двухразовы чэмпіён ЗША (2011, 2012), гуляў таксама за «Мілан». За зборную Англіі правёў 115 матчаў.

Бэкхэм быў майстрам стандарту...

...і рэкламы.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0