Член Рады вартавых канстытуцыі Ірана Махамад Яздзі паставіў крыж на надзеях жанчын упершыню ў гісторыі ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.
Па словах Яздзі, канстытуцыя Ірана не дазваляе жанчынам прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта.
Па звестках уладаў Ірана, трыццаць жанчын зарэгістраваліся для ўдзелу ў выбарах, але канчатковы спіс кандыдатаў зацвярджае Рада вартавых канстытуцыі.
Як лічаць эксперты, у іранскай канстытуцыі няма дакладных інструкцый пра тое, ці могуць жанчыны быць кандыдатамі ў прэзідэнты.