Дзмітрыя Галко сустракалі сваякі — маці, жонка, прадстаўнікі БАЖ, рэдактар газеты «Новы час» Аляксей Кароль, а таксама калегі з Радыё Рацыя. Д. Галко распавёў пра жудасныя антысанітарныя ўмовы ўтрымання — у камеры былі вошы.

Паводле Галко, на пытанне міліцыянтам чаму яго затрымалі, адзін з іх адказаў: "На цябе была замова".

Увечары 6 мая Дзмітрый Галко і Аляксандр Ярашэвіч вярталіся ад турмы на Акрэсціна, дзе сустракалі затрыманых падчас шэсця «Чарнобыльскі шлях». Калі яны падыходзілі да станцыі метро, побач спыніўся спецназаўскі мікрааўтобус. Хлопцаў затрымалі і адвезьлі ў Маскоўскае РУУС, дзе яны і правялі ноч.

7 мая суддзі Яўген Хаткевіч і Таццяна Матыль асудзілі Дзмітрыя Галко на 10 сутак, а Аляксандра Ярашэвіча на 12 сутак арышту. Журналістаў прызналі вінаватымі ў парушэнні двух адміністрацыйных артыкулаў — 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) і 17.1 (хуліганства).

Аляксандр Ярашэвіч выйдзе на волю ў суботу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?