Пра гэта паведамляюць сябры мастака ў фэйсбуку.

Сулкоўскаму было 63 гады. Прычынай смерці — стала анкалогія, з якой ён змагаўся апошні год. Медыкі не адразу паставілі слушны дыягназ.

Уладзімір Сулкоўскі нарадзіўся ў Брэсце ў 1950 годзе. Але дзяцінства прайшло ў вёсцы, дзе яго выхоўвалі бабуля і дзядуля. Палессе, яго жыхары і сталі фальклор і гістарычная спадчына сталі вядучымі тэмамі ўсёй творчасці.

У 1974 годзе Сулкоўскі з адзнакай скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Жывапіс». З 1974 да 1981 працаваў у якасці выкладчыка ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву. Ад 1981 года сябра Беларускага саюза мастакоў.

Творы Сулкоўскага захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Дзяржаўным музеі сучаснага мастацтва, музейных зборах нашай краіны, Расіі, Украіны, Польшчы.

Сулкоўскі быў сябрам творчай суполкі «Пагоня». Летась у Мінску ў Палацы мастацтваў прайшла ягоная вялікая персанальная выстава.

Сулкоўскі быў не толькі знаным пейзажыстам, але і партрэтыстам. Стварыў партрэты Кастуся Каліноўскага, Рыгора Барадуліна, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і іншых.
Развітанне з мастаком пройдзе ў суботу ў Саюзе мастакоў. Час пакуль удакладняецца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?