Судом Ленінскага раёна Мінска педафіл асуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займацца педагагічнай дзейнасцю на пяць гадоў.
Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна Аляксандр Сватко, які падтрымліваў дзяржаўнае абвінавачанне.

Паводле яго слоў, мінчанін 1990 года нараджэння, які працаваў псіхолагам у школе, быў затрыманы з доказамі злачынства 3 лютага 2012 года. У судзе даказана некалькі эпізодаў злачыннай дзейнасці, што адносяцца да 2008—2012 гадоў, у дачыненні да 12 пацярпелых — хлопчыкаў 10—14 гадоў. Злачынствы ўчыняліся ў розных месцах. Калі ў машыне, то здымаліся на відэарэгістратар.

Мужчына прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 167 (насільныя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя ў адносінах да заведама малалетняга), арт. 168 (палавыя адносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту), ч. 2 арт. 343 (выраб і распаўсюджанне парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару) Крымінальнага кодэкса.

Прыгавор раённага суда быў вынесены 30 красавіка. Абвінавачаны палічыў пакаранне занадта строгім і абскардзіў яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?