З 20 па 26 мая ў Беларусі адбудзецца Еўрапейскі міжкультурны фестываль. Арганізатарамі першага ў краіне падобнага праекта выступілі шэраг беларускіх і міжнародных арганізацый. Галоўная мэта мерапрыемства — стварыць камунікацыйную пляцоўку для культурнага дыялогу і распавесці беларусам пра гісторыю і традыцыі краін-удзельніц Еўрапейскага Саюза, а таксама дзяржаў, якія ўваходзяць у ініцыятыву «Усходняе партнёрства».

У рамках Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю запланавана мноства мерапрыемстваў: адкрыты занятак па навучанні нямецкай мове, сустрэчы з маладымі людзьмі-валанцёрамі з розных краін Еўропы, адукацыйныя семінары па гісторыі і культуры суседніх краін, лекцыя еўрапейскіх экспертаў і многае іншае.

Падрабязней пра фестываль чытайце тут.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0