Прэзідэнт М'янмы (Бірмы) Тэйн Сэйн памілаваў больш за 20 палітычных зняволеных напярэдадні свайго візіту ў Вашынгтон.

Кіраўнік канцылярыі прэзідэнта адмаўляе, што палітвязні выкарыстоўваюцца як пешкі ў палітычнай гульні. Паводле яго слоў, памілаванне паказвае на сур'ёзнасць намераў прэзідэнта ўключыць усе палітычныя сілы ў працэс рэформаў.

Тэйн Сейн павінен сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам у панядзелак. Гэта першы візіт лідара Бірмы ў Вашынгтон больш чым за 50 гадоў.

Вашынгтон аслабіў рэжым санкцый, накладзеных на М'янму, пасля таго як прэзідэнт Тэйн Сейн пачаў працэс рэформаў у краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?