Прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі Міхаіл Мясніковіч і Дзмітрый Мядзведзеў правядуць перамовы 21 мая ў Маскве.
Як паведамляе прэс-служба расійскага ўрада, прэм’ер-міністры дзвюх краін «абмяркуюць актуальныя пытанні расійска-беларускага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, энергетычнай і іншых галінах».
Нагадаем, папярэдняя сустрэча Мясніковіча і Мядзведзева прайшла 15 сакавіка ў прыгарадзе Санкт-Пецярбурга Стрэльні перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) Саюзнай дзяржавы. Сустрэча прэм’ер-міністраў прайшла паралельна з сустрэчай прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ