На большай частцы тэрыторыі Беларусі 19 мая пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы.

Днём месцамі чакаюцца моцныя залевы, магчымы град.

Вецер паўднёвы 4-9 м/с, у дзённыя гадзіны месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12-18 градусаў, днём - ад 23 да 29 вышэй за нуль, у асобных раёнах па паўночным усходзе прагназуецца да плюс 30 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?