Сёння ў Мальмё адбудзецца фінал Еўрабачання — пад восьмым нумарам выступіць беларуска Алёна Ланская. Гэта той рэдкі выпадак, калі Беларусь трапляе ў фінал конкурса — апошні раз такое было ў 2010 годзе.
«Наша Ніва» прыгадала пяць фактаў пра Ланскую.
1.Самая маладая Заслужаная артыстка

Кар’ера Алены Ланской пачалася 12 гадоў таму, калі спявачка жа ўзросце 15 гадоў упершыню адправілася на «Дажынкі» ў Шклоў. З таго часу спявачка паспела паўдзельнічаць ва ўсіх буйных фестывалях Беларусі, стаць пераможцай «Славянскага Базара», а таксама перамагчы ў Atlantic Breeze-2010 у Маямі.

У лістападзе 2011 года Алена Ланская стала самай маладой Заслужанай артысткай Беалрусі. Па словах спявачкі, яна вельмі здзівілася, бо ў 26 год званне Заслужаных даюць толькі артыстам балета.

2. Скандал з Еўрафэстам

У пачатку 2012 года Алена Ланская перамагла на «Еўрафэсце» — адборачным конкурсе на Еўрабачанне-2012 у Баку. Аднак публіка, прэса і нават некаторыя члены журы падставілі пад сумнеў тое, што Ланская насамрэч набрала 12 балаў на конкурсе. Да таго ж у інтэрнэце актыўна распаўсюджваліся фотаздымкі цыркуляраў, разасланых у навучальныя ўстановы, дзе раённыя ўпраўленні адукацыі заклікалі «арганізаваць галасаванне за Ланскую», вынікі паводле цыркуляра мусілі адсочвацца ўпраўленнем.

У выніку скандал вакол Еўрафэста, відавочным пераможцам якога стаў гурт Litesound, вырашаўся на ўзроўні кіраўніцтва краіны. Вінаватым у фальсіфікацыях быў прызнаны прадзюсар Дзмітрый Баранаў. Менавіта ён, па словах Аляксандра Радзькова, загадаў журы зрабіць Ланскую пераможцай.

3. «Сірата»

У тых самых цыркулярах, якія распасюджваліся перад Еўрафэстам, Алену Ланскую называюць… сіратой. «Гэтая дзяўчына — сірата, якая сваім талентам дасягнула фінала конкурса» было напісана ў паперы, якая распаўсюджвалася ў Асіповіцкім аддзеле адукацыі.

4. Мільён даляраў на Еўрабачанне

Сёлета Алена Ланская адправілася на Еўрабачанне ў Мальмё. Яе справамі займаецца агентства «Спамаш», якое належыць аднаму з самых багатых людзей Беларусі Аляксандру Шакуціну, які, дарэчы, быў адным з арганізатараў Еўрафэста. А непасрэдны прадзюсар Ланской — той самы Дзмітрый Баранаў, які цяпер працуе ў цэнтры «Спамаш».

На падрыхтоўку Алены Ланской быў выдаткаваны мільён даляраў. Пры гэтым Ланской займаюцца адразу тры спонсары — кампанія «Інтэрсэрвіс», Аляксандр Шакуцін і ААТ «Спамаш».

Сярод іншага 35 тысяч еўра былі выдаткаваныя на песню Solayoh, з якой Ланская выступіць у фінале. Дэлегацыя, з якой Ланская прыехала ў Мальмё налічвае 28 чалавек. Канцэртная сукенка спявачкі аздоблена 70 тысячамі стразамі Свароўскі. Яе кошт — 10 тысяч еўра, а вага — 5 кілаграмаў.

5. Шансы на перамогу — 125 да 1

Тым не менш, паводле букмекераў, шансаў на перамогу ў Алены Ланской зусім не шмат — 125 да 1, Беларусь у табліцы букмекерскай канторы William Hill ідзе на 18 месцы з 26. Тым не менш, трапіць у фінал апошні раз у беларусаў атрымалася ажно тры гады таму — у 2010 годзе гурт «3+2» заняў у фінале 24 месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?