Французскі акцёр Жэрар Дэпард’ё, які атрымаў сёлета расійскае грамадзянства, у інтэрв’ю «Комсомольской правде» рассыпаўся кампліментамі на адрас прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Паводле яго слоў, «Пуцін спрабуе вярнуць людзям гонар. Па-мойму, ён падобны на Франсуа Мітэрана [прэзідэнт Францыі з 1981 па 1995 год] або Папу Яна Паўла II».

Французская прэса нагадвае, што, у адрозненне ад прэзідэнта Пуціна, Ян Павел II быў антыкамуністам.

У адказ на пытанне, ці не з’яўляецца рашэнне Дэпард’ё пераехаць у Расію піяр-ходам, акцёр адказаў, што гэта проста смешна.

«Я зняўся ў 200 фільмах. Каму пасля такога патрэбен піяр?» — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?