18.05.2013 / 18:16

Беларускі грамадскі транспарт перавядуць на газаматорнае газпрамаўскае паліва 6

Беларускі грамадскі транспарт перавядуць на газаматорнае газпрамаўскае паліва. Гэта прадугледжана праграмай урада Беларусі і «Газпрома», якая будзе рэалізавана найбліжэйшым часам, паведаміў 18 мая журналістам у Мінску першы віцэ-прэм’ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка.

«Паліва ўвесь час даражэе, таму „Газпрам“ прапанаваў некаторыя тыпы транспарту, напрыклад грамадскага, перавесці на газаматорнае паліва. „Газпрам“ даў гарантыі, што кошт гэтага паліва на працягу дзесяці гадоў будзе не большы за 50% ад кошту дызельнага паліва», — сказаў Сямашка. Ён падкрэсліў, што калі на такое паліва будзе пераведзена толькі 20% беларускага парка грамадскага транспарту, эканомія для краіны складзе 175 млн. долараў.

«Гэта вельмі значная лічба, але пад гэта трэба стварыць інфраструктуру — сістэму заправак, сэрвісу», — растлумачыў Сямашка.

Першым часам паліўная апаратура будзе паступаць у Беларусь з Расіі.
Але ў праграму, паводле слоў Сямашкі, уключаны пункт аб тым, што ў далейшым беларусы будуць вырабляць абсталяванне самі. Напрыклад, удакладніў першы віцэ-прэм’ер, на навагрудскім заводзе паліўнай апаратуры.

Праграма таксама прадугледжвае, што Мінскі аўтазавод будзе часткова выпускаць прадукцыю з ужо ўбудаванымі рухавікамі, разлічанымі на газаматорнае паліва.

0
Сивы / Адказаць
18.05.2013 / 18:34
Ребят обувают... Лапти вы... Нет слов. Как детей.... Вы не знаете, что такое топливо в системе нац. безопасности? Про Газпром вообще не хочу писать. Все ясно и так...
0
к / Адказаць
18.05.2013 / 18:49
Транспарт на газавым паліве значна больш небяспечны (бензін гарыць, а газ узрываецца), але ж каго ва ўрадзе цікавіць жыццё лузераў, што не маюць уласных чорных джыпаў...
0
Напільнік. / Адказаць
18.05.2013 / 21:14
Ператворым аўтобусы у ракеты. Цяпер яшчэ і транспарт будзе залежыць ад газпраму.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру