Максім Мірны (13-е месца ў парным рэйтынгу) і Хорыа Тэкау (7) не змаглі выйсці ў фінал тэніснага турніру ў Рыме з прызавым фондам 2.646.495 еўра.

У ноч на 19 мая «пасеяны» пад пятым нумарам беларуска-румынскі дуэт прайграў першым ракеткам свету — амерыканскім братам-блізнятам Бобу і Майку Браянам — з лікам 4:6, 7:6 (7:2), 3:10 (тай-брэйк).

Год таму Мірны, які гуляў разам з канадцам Дэніэлам Нестарам, выбыў у чвэрцьфінале турніру ў Рыме. У 2004 годзе беларускі спартсмен і індыец Махеш Бхупаці выйгралі гэтыя спаборніцтвы.

У нядзелю ў фінале жаночага адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Серэнай Уільямс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?