Гідраметэацэнтр папярэджвае аб неспрыяльных умовах надор'я ў панядзелак.
Паводле інфармацыі сайта pogoda.by, 20 мая пад уплывам цёплых няўстойлівых паветраных мас на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, днём пры навальніцах у асобных раёнах град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.
У Мінску тэмпература паветра найбліжэйшай ноччу складзе плюс 16—18°С, днём 19—21°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.