30 чэрвеня 2013 года пасольства Францыі ў Беларусі спыняе выдачу віз у Іспанію. У сувязі з гэтым з 30 мая пасольства адмяняе рэгістрацыю на падачу дакументаў для паездак у Іспанію.

Як вынікае з паведамлення, размешчанага на сайце французскай дыпмісіі ў Мінску, гэта робіцца ў сувязі са спыненнем дзеяння пагаднення па дэлегіраванні правоў пасольству Францыі ў Рэспубліцы Беларусь на выдачу віз у Іспанію. Паведамляецца таксама, што найбліжэйшым часам у Мінску адкрыецца Іспанскі візавы цэнтр, працу якога будзе каардынаваць пасольства Іспаніі ў Маскве. Цэнтр адкрыецца па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, 11.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?