Загадам Міністэрства адукацыі ад 8 жніўня 2007 г. на пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова» прызначаны Ўладзімер Куліковіч, кандыдат філялягічных навук. Раней ён займаў пасаду дацэнта кафэдры сучаснай беларускай мовы філфаку БДУ.

З прыходам у рэдакцыю новага кіраўніцтва тут зьявілася новая пасада — адказны сакратар. Загадам новага галоўнага рэдактара ад 13 жніўня яе заняў Дзьмітры Літвіненка, які прыйшоў у «Роднае слова» зь БелТА.

Нагадаем, што былы рэдактар часопісу Міхась Шавыркін быў зьняты з пасады 15 сьнежня 2006 г. В.а. галоўнага рэдактару была Ларыса Сагановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?