Грамадства7070

Рух «За Свабоду», «Гавары праўду!» і Партыя БНФ дамовіліся аб кааліцыі

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду!», рух «За Свабоду» і Партыя БНФ заявілі пра доўгатэрміновае стратэгічнае партнёрства. «Такога кроку дагэтуль беларуская апазіцыя не рабіла», — сказаў лідар «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 мая.

Мэта партнёрства — палітычныя і эканамічныя змены ў Беларусі, што немагчыма без змены ўлады, падкрэсліў Някляеў.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што стратэгічныя партнёры змогуць знайсці адказ і на пытанне аб тым, хто будзе адзіным кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2015 года.

«Гэта будзе чалавек, які прадстаўляе не толькі апазіцыю, але і большую частку насельніцтва, што выступае за перамены», — заявіў Някляеў, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года.

Паводле яго слоў, супрацоўніцтва разлічана прынамсі на тры найбліжэйшыя выбарчыя кампаніі — выбары ў мясцовыя саветы, прэзідэнцкія і парламенцкія выбары.

Як растлумачыў Някляеў, сёння было вырашана правесці сустрэчу трох арганізацый, таму што ў іх «ёсць дамоўленасці па ўсіх пытаннях». «У нас ёсць дамоўленасці і з іншымі арганізацыямі, але не ў такім аб’ёме. Але мы чуем усе іх прапановы — і адносна выбару адзінага кандыдата, і адносна фарматаў удзелу ў мясцовых выбарах», — падкрэсліў палітык.

У сваю чаргу лідар руху «За Свабоду», адзіны кандыдат у прэзідэнты ад дэмсіл на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч заявіў: «Не трэба баяцца, што тут сядзіць не ўся апазіцыя».

«Калі б тут былі ўсе арганізацыі, мы маглі б загаварыць працэс. Мы доўга працавалі разам і выпрацавалі прапановы, якія, думаю, падтрымаюць усе», — сказаў Мілінкевіч. Ён таксама падкрэсліў: партнёрства не азначае стварэння адзінай арганізацыі.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаў упэўненасць у тым, што «разам будзе лягчэй адстойваць як палітычныя мэты кожнай арганізацыі, так і нацыянальныя інтарэсы Беларусі».

Каментары70

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі1

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць