Спецаперацыя па нейтралізацыі баевікоў, якія планавалі тэракт у Маскве, праходзіла ў падмаскоўным горадзе Арэхава-Зуева, паведамляе агенцтва «РИА-Новости». Два баевікі знішчаныя, яшчэ адзін затрыманы. Ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва няма, лёгкае раненне атрымаў супрацоўнік спецназа.

Паводле папярэдняй інфармацыі, тры чалавекі, усе — грамадзяне РФ, планавалі тэракт у цэнтры расійскай сталіцы. Яны прайшлі падрыхтоўку на тэрыторыі Афганістана і Пакістана.

Нагадаем, што 20 мая ў Махачкале (Дагестан) адбыўся падвойны тэракт, у выніку якога па розных звестках загінулі ад 2 да 8 чалавек, некалькі дзясяткаў атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0