Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 20–23 мая знаходзіцца з візітам у Мапуту (Мазамбік).

У складзе беларускай дэлегацыі таксама пасол Беларусі ў ПАР (Анголе, Зімбабвэ, Мазамбіку і Намібіі па сумяшчальніцтве) Андрэй Молчан, генеральны дырэктар ААТ «Прамагралізінг» Павел Крупноў, прадстаўнікі РУП «МТЗ», ААТ «МАЗ» і ААТ «Амкадор».

20 мая Рыбакоў выступіў на цырымоніі адкрыцця пастаянна дзейнай выставы-продажу беларускай тэхнікі і абсталявання ў Мапуту, размешчанай на плошчах сумеснага беларуска-мазамбікскага прадпрыемства BelAfrica Ltd. Ён таксама правёў сустрэчу з губернатарам правінцыі Мапуту Марыяй Жонэш, якая выказала зацікаўленасць у наладжванні супрацоўніцтва з Беларуссю, першым чынам у сферы вытворчасці прадуктаў харчавання. Акрамя таго, адбыліся перамовы намесніка міністра з прадстаўнікамі мазамбікскіх дзелавых колаў.

У межах знаходжання ў Мапуту запланаваныя сустрэчы намесніка кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з прэм’ер-міністрам Мазамбіка Альберту Вакінам, кіраўніцтвам міністэрстваў замежных спраў, прамысловасці і гандлю, сельскай гаспадаркі, абароны, Саюза прадпрымальнікаў і Фонду сельскагаспадарчага развіцця Мазамбіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?