Аляксандр Лукашэнка 20 мая разгледзеў кадравыя пытанні.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, генерал-маёр Аляксандр Анісімаў вызвалены ад пасады статс-сакратара — памочніка міністра абароны Рэспублікі Беларусь па пытаннях ваеннай палітыкі і залічаны ў распараджэнне міністра абароны. На пасаду статс-сакратара — памочніка міністра абароны па пытаннях ваеннай палітыкі прызначаны палкоўнік Алег Воінаў.

Палкоўнік міліцыі Анатоль Курылец вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў (статс-сакратара).

Кіраўнік дзяржавы вызваліў таксама палкоўніка фінансавай міліцыі Рыгора Вярэмку ад пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі — дырэктара дэпартамента фінансавых расследаванняў, звольніўшы яго са службы ў органах фінансавых расследаванняў у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

Палкоўнік міліцыі Аляксандр Кобрусеў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні.

Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, пастаянны прадстаўнік пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтве Павел Латушка прызначаны паслом у Каралеўстве Іспанія і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?